Алег Гайдукевіч заклікаў выгнаць з Беларусі ўкраінскага амбасадара

Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

Алег Гайдукевіч заклікаў выгнаць з Беларусі ўкраінскага амбасадара Ігара Кізіма. Пра гэта лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі заявіў на праўладнай акцыі каля амбасады Украіны ў Мінску:

"Ён павінен кожны дзень абвяргаць "фейкі". Ён гэтага не робіць. Ён што так выконвае дыпламатычную місію? Таму, маё меркаванне, як дэпутата і палітыка — выганяць яго. Ён не выконвае місію дружбы народаў. Ён не дапамагае рабіць гуманітарныя калідоры, ён хлусіць, хлусіць. Ён робіць усё, каб украінскі і беларускі народ не былі дружнымі, а мы хочам, каб украінскі народ быў брацкім народам для нас заўсёды”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі