Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

Беларускія кватэры вядомыя сваім самапальным дызайнам. У многіх пры рамонце кватэры ўзнікае пытанне: навошта нам прафесійны дызайнер, калі мы самі не пальцам пханыя? І робяць рамонты на свой густ. Адзін з мінскіх рыэлтараў стварыў тэлеграм-канал, дзе паказвае самую “мякатку” народнага дызайну і палёту думкі. Тут і аграгламур, і безгустоўны “буржуазны” шык, і арыстакратычныя браткі з 90-х. Пасля гэтых фота пытанне пра дызайнера не павінна ўзнікаць.

1. Эканом-сюррэалізм. Плітачнае вар'яцтва, падобна, натхнёнае зменай рэальнасці ў фільме "Доктар Стрэндж".

2. Туалет, які выклікае флэшбекі з Элма з "Вуліцы Сезам". Небарака, такой долі ніхто не заслужыў.

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр
Фота: Будни риэлтора t.me/belrealt

3. Гіганцкі дзьмухавец ў прыбіральні, добра што не баршчэўнік. Тут галоўнае не чхнуць.

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

4. Падборка неонавага вар'яцтва. Калі хацеў пракачаваць сваю машыну, але захапіўся і заадно ўсталяваў неон ва ўсёй кватэры. Усё ў глянцавым гламуры, з-за чаго кватэра стала выглядаць, як клуб з пачатку 2000-х. Магчыма, гэта настальгія.

5. Гіганцкія дрэвы на сцяне, каб адчуць сябе лясным эльфам.

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

6. Кватэра, у якой камунай жывуць ужо пасталелыя мядзведзі, якіх калісьці выкінулі з самалёта на Беларусь.

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

7. Гаспадары кватэр — фанаты фіялетавага.

8. Для тых, хто любіць адзіноту.

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

9. Туалет у джунглях. Таксама там павінен быць адпаведны саўндтрэк. Неспакойныя бабуіны дзесьці ускрыкваюць удалечыні, спевы трапічных птушак, раптоўны рык пантэры, які дапамагае хутчэй зрабіць справы.

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

10. Кватэра, аформленая ў арыстакратычным стылі "аграрнае барока", у куце прывітанне перадае браток з 90-х.

Аграгламур і “буржуазны” шык. Падборка трэш-фатаграфій дызайну мінскіх кватэр

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 29.11

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі