Вы тут

Агенцтва Moody's змяніла прагноз Беларусі са "стабільнага" на "негатыўны"

Агенцтва Moody's / Reuters

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service змяніла прагноз Беларусі са "стабільнага" на "негатыўны". 

"Ключавымі фактарамі змены прагнозу з'яўляюцца павышаныя рызыкі рэфінансавання доўгу з улікам узмацнення эканамічных і фінансавых санкцый, а таксама абмежаваныя рэзервы Беларусі", — гаворыцца ў справаздачы агенцтва.

Пры гэтым доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі застаўся на ўзроўні B3. Эксперты агенства лічаць, што што на працягу наступных 12-18 месяцаў рэфінансаванне знешняга доўгу будзе падтрымлівацца назапашанымі краінай рэзервамі і фінансавай падтрымкай з боку Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.