Афіцыйнаму Мінску патрэбны дыялог з Захадам – Сяргей Гайдукевіч

Афіцыйнаму Мінску патрэбны дыялог з удзелам Еўрасаюзу і ЗША. Пра гэта заявіў Сяргей Гайдукевіч, спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі. Паводле яго словаў, беларускія ўлады “гатовыя разглядаць пытанне пра выбарчае заканадаўства”. Прынамсі, Гайдукевіч не выключае пераход ад мажарытарнай сістэмы на прапарцыйна-мажарытарную сістэму выбараў.

Калі ж дыялог атрымаецца, дык афіцыйны Мінск можа пагадзіцца на ўвядзенне пасады омбудсмена, заявіў Гайдукевіч агенцтву “Інтэрфакс”.

“Еўрарадыё” датэлефанавалася да Сяргея Гайдукевіча і пацікавілася, ці выказвае ён афіцыйную пазіцыю беларускіх уладаў, альбо гэта яго асабістае меркаванне. Вось што ён адказаў:

“Мяне пакуль не знялі… І абвяржэння пакуль не было”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі