Вы тут

Афіцыйна патлумачана забарона на вываз пшаніцы, жыта, кукурузы і грэчкі

"На патрэбы жывёлагадоўлі" / З архіву ByMedia.net

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі БелаПАН пракаментавалі часовую забарону (на тры месяцы) урадам на вываз з краіны пшаніцы, жыта, кукурузы, грэчкі і г. д. Прычым забаронена вывозіць злакі незалежна ад іх краіны паходжання.

Высвятляецца, што такое рашэнне прынята дзеля забеспячэння айчыннай жывёлагадоўлі кармамі на вясенне-летні перыяд.

"Для стабільнага развіцця галіны кармавая база павінна забяспечваць паўнавартаснае кармленне жывёл, падтрымліваць неабходную структуру рацыёну, — кажуць у прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. — Таму мэтазгодна наяўныя запасы зернефуражу накіраваць на патрэбы жывёлагадоўлі, што дазволіць павысіць прадукцыйнасць і забяспечыць запланаваныя аб’ёмы перапрацоўкі мяса-малочнай прадукцыі".

У міністэрстве нагадалі, што сёлета плануецца павялічыць вытворчасць прадукцыі — малака на 3,7%, а скаціны і птушкі на 2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.