Адзін з спыненых блокаў Запарожскай АЭС зноў падлучылі да энергасеткі
Адзін з спыненых блокаў Запарожскай АЭС зноў падлучылі да энергасеткі, паведамляе hromadske.ua, спасылаючыся на ўкраінскі "Энергаатам". Гэта адбылося 26 жніўня ў 14:04.
У энергакампаніі кажуць, што заўваг да працы абсталявання і сістэм бяспекі няма. АЭС выпрацоўвае электраэнергію для патрэб Украіны.
У Мінэнергетыкі Украіны мяркуюць, што на наступным тыдні ўдасца зладзіць візіт місіі МАГАТЭ на Запарожскую АЭС.
Як паведамляла Еўрарадыё, 25 жніўня Запарожскую АЭС упершыню ў гісторыі цалкам адлучылі ад энергасеткі. У "Энергаатаме" прычынай гэтага назвалі дзеянні расійскіх акупантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.