Адзін з найбагацейшых людзей свету — нашчадак эмігрантаў з Беларусі

Адзін з найбагацейшых людзей свету — нашчадак эмігрантаў з Беларусі

Адзін з найбагацейшых людзей свету Майкл Блумберг — нашчадак эмігрантаў з Беларусі і Літвы. Дзядуля і бабуля Майкла Блумберга прыехалі ў Злучаныя Штаты дзесьці ў пачатку ХХ стагоддзя. Пра гэта паведаміў Эндру Ціш, які напісаў кнігу пра вядомых бізнесменаў, якія нарадзіліся ў сем'ях эмігрантаў. Адзін з яе герояў якраз Блумберг, інфармуе сайт foxbusiness.com. На жаль, невядома дакладна, з якога беларускага горада пераехалі ў Злучаныя Штаты дзядуля ці бабуля бізнесмена.

Майклу Блумбергу 76 гадоў. Ён нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Бостане. Бізнесмен з'яўляецца заснавальнікам аднайменнага інфармацыйнага агенцтва. Блумберг — адзін з найбагацейшых людзей свету. Вясной 2018-га ён валодаў больш чым 50 млрд долараў і займаў 11-е месца сярод багатых людзей планеты па версіі часопіса Forbes.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі