Адстаўны беларускі палкоўнік загінуў ва Украіне ў складзе ЧВК

Адстаўны палкоўнік беларускага войска Мікалай Маркаў загінуў ва Украіне, пілатуючы расійскі самалёт. Звесткі пра гэта з'явіліся ў тэлеграм-каналах, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. 

Маркаву было 63 гады, ён лётчык, а ваяваць супраць Украіны пайшоў у складзе расійскай прыватнай вайсковай кампаніі.

Паведамляецца, што збілі яго 12 траўня над горадам Папасная (Луганская вобласць) на штурмавіку Су-25.

Пахаванне Маркава адбылося 17 траўня ў Лідзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.