Абмяркоўваем онлайн: "Новая Еўрапейская палітыка суседства"

Абмяркоўваем онлайн: "Новая Еўрапейская палітыка суседства"

З нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека пасольства Каралеўства Нідэрланды і Польскі інстытут міжнародных адносінаў разам арганізуюць семінар "Новая Еўрапейская палітыка суседства: прыстасоўванне ці пераазначэнне?".

Канферэнцыя пройдзе ў форме дыскусій. Якія выклікі стаяць перад новай еўрапейскай палітыкай суседства ў кантэксце крызісу бежанцаў і фармавання новай палітыкі бяспекі? Што рабіць з Еўрапейскай палітыкай суседства — унесці карэктывы або даць новае вызначэнне? Іміграцыя — выклік для Еўрапейскай палітыкі суседства: ці могуць супрацоўнічаць паміж сабой краіны ЕС і іх суседзі?

На гэтыя пытанні адкажа вельмі шырокае кола экспертаў і дыпламатаў.

Паўль Бэкерс, пасол Каралеўства Нідэрланды ў Польшчы, Ганна Зяліньска-Раковіч, в.а. дырэктара Польскага інстытута міжнародных праблем (PISM), Дырк Ян Коп, пасол, спецыяльны пасланнік Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрланды па пытаннях адносін ЕС-Расія і Усходняга партнёрства, Войцех Панікеўскі, дырэктар Дэпартамента аб'яднаных нацый і правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, Юрый Шаўцоў, дырэктар Беларускага цэнтра праблем еўрапейскай інтэграцыі, Эльжбета Каца, навуковы супрацоўнік Польскага інстытута міжнародных праблем (PISM), Грэта Галеазі, спецыяліст па пытаннях Праграмы ўмацавання еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскі цэнтр кіравання палітыкай развіцця (ECDPM), Марта Ярашэвіч, каардынатар Праграмы міграцыі Цэнтра ўсходніх даследаванняў (OSW), Арсеній Сівіцкі, дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў (Мінск), Андрэй Елісееў, навуковы супрацоўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).

Падчас канферэнцыі можна будзе актыўна ўдзельнічаць у дыскусіі праз Twitter, выкарыстоўваючы хэштэг #NLPLBY.

Пасольства Каралеўства Нідэрланды арганізуе трохбаковыя канферэнцыі па Беларусі кожны год напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека.

Онлайн трансляцыя пачалася. Ёсць версіі на беларускай і англійскай мовах.

Трансляцыя па-беларуску
 
Трансляцыя па-англійску
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі