Аблава на вулічных музыкаў у Мінску: з Зыбіцкай забралі адразу тры гурты

Аблава на вулічных музыкаў у Мінску: з Зыбіцкай забралі адразу тры гурты

Увечары 18 жніўня амапаўцы затрымалі некалькі музычных гуртоў на мінскай тусовачнай вуліцы Зыбіцкая, піша zerkalo.io. Пры гэтым музыкі не выконвалі ніякіх песень "пра палітыку", паведаміў журналістам чытач сайта.

Паведамляецца, што музыкаў трох гуртоў амапаўцы затрымалі на вуліцы без папярэджання. Адзін з гэтых калектываў — кавер-гурт Best Band Sound, які граў на вуліцы са сваёй апаратурай.

"Да іх падышлі, спыталі, хто старэйшы, і забралі траіх адразу", — кажа сведка. 

Пазней музыкаў адпусцілі.

Дарчы, у верасні 2020-га музыкаў Best Band Sound міліцыя ўжо затрымлівала, калі яны гралі песню "Разбуры турмы муры" ў пераходзе на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Тады яны атрымалі па 12-13 сутак арышту.

Як распавядала Еўрарадыё, 3 жніўня за выкананне песень украінскага гурта "Акіян Эльзы" на тэрасе бара "Банки-Бутылки" на Зыбіцкай была затрыманая спявачка Мерыем Герасіменка. Яе і ўладальніка бара асудзілі на суткі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі