98% апытаных украінцаў вераць у перамогу ў вайне з Расіяй

98% апытаных украінцаў вераць у перамогу ў вайне з Расіяй

98% апытаных украінцаў вераць у перамогу ў вайне з Расіяй. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага ўкраінскай групай "Рэйтынг". 64% перакананыя, што Украіна верне ўсе тэрыторыі, акупаваныя Расіяй. Яшчэ 91% падтрымлівае дзеянні ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ва ўмовах вайны. Іх не падтрымливае толькі 7% апытаных.

Працягвае павялічвацца колькасць украінцаў, якія б хацелі ўступлення іх краіны ў NATO. Іх цяпер 72% (на 13% больш, чым у траўні 2022-га).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі