Вы тут

876 супраць 94: параўноўваем стосы з галасамі за Лукашэнку і за Караткевіч

Еўрарадыё выправілася на падлік галасоў на выбарчы ўчастак №8 у Мінску, дзе галасавала Таццяна Караткевіч. Адразу скажам, што да журналіста на месцы паставіліся вельмі ветліва. Было бачна, што галасы падлічвалі культурныя людзі, а за імі назіралі не менш культурныя назіральнікі. Нараканняў у адрас камісіі яны практычна не прад’яўлялі.

На ўчастку, дзе галасавала Караткевіч, са скрыні выпалі выявы Хрыста (фота).

Назіраць за падлікам галасоў Еўрарадыё ніколькі не перашкаджалі. Наадварот, была магчымасць убачыць працэс з максімальна блізкай адлегласці.

Пачнём з вынікаў.

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 1398 чалавек (блізу 67%).

Супраць усіх — 418 чалавек (блізу 20%).

А за Таццяну Караткевіч, якая заняла 3-е месца, прагаласавалі 192 чалавекі (каля 9%).

Не прэтэндуем на тое, каб разбірацца ў спецыфіцы падліку галасоў. Таму паспрабуем падзяліцца сваімі суб’ектыўнымі назіраннямі.

Адматаем падлік галасоў назад і забудземся пра датэрміновае галасаванне. На пляцоўку, змайстраваную са сталоў, высыпаюць бюлетэні з дзвюх празрыстых скрыняў. Гэта галасы, якія былі атрыманыя толькі 11 кастрычніка — непасрэдна ў дзень галасавання.

За дзейнага прэзідэнта, паводле падлікаў, галасы аддалі 876 чалавек. За Караткевіч 94. Розніца — больш як у 9 разоў.

А цяпер давайце параўнаем паміж сабой два стосы з бюлетэнямі. У адным — галасы за Лукашэнку, у другім — за Караткевіч.

Ацаніць стосы з бюлетэнямі можна і з іншых ракурсаў.

Злева на гэтым калажы — стос за Лукашэнку. Справа — за Караткевіч.
Бліжэйшы да нас стос — за Лукашэнку. Праз адзін ад яго — за Караткевіч.

Вынікі галасавання на сталічным ўчастку №8. Статыстыка.

Усяго выбаршчыкаў — 2771.

Прагаласавалі — 2106.

Залічылі 2099 галасоў.

Датэрміновае галасаванне — 730 чалавек.

Супраць усіх — 418.

Вынікі:

За Гайдукевіча — 49.

За Караткевіч — 192. З іх у дзень галасавання — 94.

За Лукашэнку — 1398. З іх у дзень галасавання — 876.

За Улаховіча — 42. 

Калі параўноўваць выніковы падлік галасоў, то Лукашэнка абышоў Караткевіч у сем разоў. Выходзіць, падчас датэрміновага галасавання за жанчыну-кандыдата галасавалі куды лепш, чым 11 кастрычніка.