77 удараў малатком: у Бабруйску пачаўся суд па забойстве дзвюх дзяўчат

77 удараў малатком: у Бабруйску пачаўся суд па забойстве дзвюх дзяўчат

4 снежня ў Бабруйску пачаўся суд па справе аб жорсткім забойстве дзвюх дзяўчат.

Як паведамлялася раней, трагедыя адбылася сёлета 20 ліпеня. Зранку ў міліцыю затэлефанавала дзяўчына і папрасіла дапамогі. Яна з сяброўкай зачыніліся ў ванным пакоі, а да іх спрабуе ўламіцца мужчына. Дзяўчына няправільна назвала адрас, таму дапамога міліцыі спазнілася. Калі праваахоўнікі затрымалі 36-гадовага непрацуючага бабруйчаніна, то ў ваннай у яго знайўлі целы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. Адной было 26 гадоў, другая — на год старэйшая.

Суддзя агучыў фрагменты біяграфіі падсуднага, піша komkur.info. Мужчына не вельмі добра вучыўся ў школе, Мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, разведзены, дзяцей няма, у войску не служыў. Апошняе месца працы — прыватная фірма па вырабе вокнаў. Мае чатыры судзімасці — рабаванне, крадзеж, злоснае хуліганства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці. Агулам за кратамі ён правёў амаль 12 гадоў са сваіх 36.

Дзяржабвінаваўца паведаміў, што адной з дзяўчат мужчына нанёс 77 удараў малатком і рукамі ў жыццёва важныя органы, у тым ліку 48 — па галаве. У другой ахвяры — 16 ран, амаль усе — на галаве і шыі. Потым мужчына расчляніў і хацеў схаваць трупы.

Падсудны прызнаў абвінавачванне часткова. Ён заявіў, што прымаў "меры да расчлянення і ўтойвання трупаў". 

Агучваць поўную аўтабіяграфію ён не пажадаў. Сказаў толькі, што ва ўзросце 10 гадоў застаўся без бацькі, бо той загінуў. 

Мужчына распавёў, што ўвечары 19 ліпеня піў піва з сябрамі ў двары, потым ён вырашыў працягнуць вечар у кавярні "Прэстыж". Грошы на адпачынак ўзяў у сужыцелькі. У кватэры, дзе потым адбылося забойства, пастаянна ніхто не жыў, яна належыць маці падсуднага.

Агулам напярэдадні паходу ў кавярню мужчына выпіў чатыры літры піва. У кавярні, па яго словах, выпіў чарку гарэлкі і чарку каньяку. Адна з будучых ахвяраў падышла да яго, але ён заявіў, што не ведае яе. На самоце ён "адпачываў" да чацвёртай раніцы, а потым вырашыў ехаць дадому. На стаянцы таксовак да яго падышла ранейшая дзяўчына, але ўжо з сяброўкай, і папрасіла падвезці. 

У выніку ўсе апынуліся ў злашчаснай кватэры на вуліцы Лынькова, прычым па дарозе закупілі яшчэ піва. Пра далейшыя падзеі абвінавачаны сказаў: "70 адсоткаў усіх далейшых падзей я не памятаю".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 04.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі