6 млрд выдаткавана на ўдзел футбалістаў у адборы на чэмпіянат свету

На ўдзел беларускіх футбалістаў у адборачным цыкле чэмпіянату свету-2010 выдаткавана больш за 6 млрд рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Міхаіл Вергеенка, інфармуе БелаПАН. Па словах Вяргеенкі, федэрацыя стварыла ўсе ўмовы для падрыхтоўкі каманды і ўклала "немалыя грошы". "На жаль, выканаць задачу апынулася не пад сілу", — адзначыў ён. Задачай-мінімум было трэцяе месца ў адборачнай групе, аднак каманда фінішавала чацвёртай.

Выканкам федэрацыі прыняў рашэнне, што ў адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы 2012 года асіставаць Штанге будзе не толькі замежны, але і беларускі трэнер, імя якога стане вядома пазней. Як паведаміў старшыня БФФ Генадзь Нявыглас, меркавалася, што на змену немцу прыйдзе галоўны трэнер моладзевай зборнай Юры Курненін, аднак гэтаму перашкодзіла яго заўчасная смерць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі