Вы тут

4 жніўня па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +30

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё

У чацвер, 4 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад +9 па паўночным захадзе да +18 па паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца 24-30 цяпла, прычым найбольш спякотна будзе таксама па паўднёвым усходзе Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.