Вы тут

4-ы пакет еўрапейскіх санкцый па Беларусі можа быць адкладзены да чэрвеня

Прычына затрымкі невядомая / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Чацвёрты пакет еўрапейскіх санкцый па Беларусі можа быць адкладзены да чэрвеня. Пра гэта ў Twitter напісаў еўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзвяк. Раней паведамлялася, што чацвёрты пакет можа быць разгледжаны 10 траўня паседжанні Савета ЕС па знешніх справах. Аднак высвятляецца, што да гэтага дня ён не будзе гатовы і таму адкладваецца.

Раней ЕС прыняў тры пакеты санкцый супраць афіцыйнага Мінска. Пад іх трапіў шэраг кампаній і дзясяткі чыноўнікаў, сілавікоў. У "чорным спісе" і Аляксандр Лукашэнка. Праз месяц пачнуць дзейнічаць адноўленыя санкцыі ЗША супраць беларускіх прадпрыемстваў.

4 траўня пытанне санкцый абмяркоўвалі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер Раман Галоўчанка. Па словах Лукашэнкі, гэта "спроба запалохаць Беларусь санкцыямі" і на яе трэба адказваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.