4-5 жніўня ў Адэсу прыбудзе танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі

4-5 жніўня ў Адэсу прыбудзе танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі

Чарговы танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня. 

"2 жніўня з Супсы (порт у Грузіі. — БЕЛТА) выйшаў танкер з 85 тысячамі тон азербайджанскай нафты. Прыбыццё ў порт Паўднёвы чакаецца 4-5 жніўня", — паведаміў агенцтву БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Пастаўкамі нафты для Беларусі займаецца дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана SOCAR. Яна ўжо паставіла сёлета ў нашу краіну пяць партыяў нафты агульным аб'ёмам каля 420 тысяч тон. З Украіны сыравіна паступае праз нафтаправод Адэса-Броды на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў распавядаў, што сёлета SOCAR можа паставіць у нашу краіну да 1 мільёна тон нафты.

Таксама ў жніўні ў Беларусь павінна прыйсці другая партыя нафты з ЗША. Танкер чакаюць у Клайпедзе 6-8 жніўня. Ён прывязе 80 тысяч тон нафты гатунку White Eagle Blend. Дастаўка сыравіны з Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" будзе адбывацца па чыгунцы. 

Дарэчы, азербайджанская кампанія SOCAR выказала цікавасць да ўдзелу ў буданіцтве нафтаправода Гомель-Горкі, перадае БЕЛТА. Праект павінен быць здадзены ў 2023 годзе. Гэты нафтаправод дазволіць злучыць два наяўныя магістральныя трубаправоды — "Унеча-Полацк" і "Унеча-Мазыр-Адамава".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі