376 — сёлетні прахадны бал на “эканамічную інфарматыку” ў БДУ

376 — сёлетні прахадны бал на “эканамічную інфарматыку” ў БДУ

У Белдзяржуніверсітэце адбылося залічэнне студэнтаў на дзённае і завочнае навучанне за кошт бюджэту на юрыдычны, эканамічны і механіка-матэматычны факультэты, а таксама на адну спецыяльнасць факультэта журналістыкі. Як перадае БЕЛТА, найвышэйшы прахадны бал на гэтых факультэтах быў на спецыяльнасці “эканамічная інфарматыка” — на дзённае туды залічылі абітурыентаў з 376 баламі і болей. Агулам па аб’яднаным конкурсе на спецыяльнасці эканамічнага факультэта (дзённая форма, бюджэт) залічана 33 чалавекі, прахадны бал там склаў 352.

На групу спецыяльнасцяў юрыдычнага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічылі 98 чалавек, найвышэйшы бал быў на спецыяльнасці “эканамічнае права” — 358

На механіка-матэматычны факультэт залічылі 195 чалавек, з якіх 11 ішлі без экзаменаў і адзін па мэтавым накіраванні. Тут найвышэйшы бал на “вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі” (350).

На факультэце журналістыкі залічылі студэнтаў на спецыяльнасць “інфармацыя і камунікацыя”. Прахадны бал — 366.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі