30 траўня дэпутаты і сенатары праслухаюць даклад пра развіццё эканомікі

30 траўня дэпутаты і сенатары праслухаюць даклад пра развіццё эканомікі

30 траўня дэпутаты і сенатары праслухаюць даклад пра развіццё эканомікі. Адбудзецца сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі (яно пачнецца а 15-й гадзіне), на якім выступіць першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. Яго даклад мае назву "Аб працы эканомікі краіны і фармаванні прыярытэтаў у яе развіцці". Прэс-служба Палаты прадстаўнікоў інфармуе, што чальцы ўраду будуць адказваць на пытанні прысутных.

Раней мерапрыемства было запланаванае на 31 траўня, аднак у аўторак адбыліся змены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі