250 беларускіх вайскоўцаў адправяць на вучэнні ў Расію

250 беларускіх вайскоўцаў адправяць на вучэнні ў Расію

Больш за 250 беларускіх вайскоўцаў адправяць на ваенныя вучэнні "Усход-2022" у Расію. Яны стартуюць 30 жніўня і пройдуць на 13 палігонах Усходняй вайсковай акругі (гэта Забайкалле і Далёкі Усход).

Прэс-служба Мінабароны Беларусі паведамляе, што ў РФ паедуць вайскоўцы адной з механізаваных брыгад Заходняга аператыўнага камандавання. Вучэнні закончацца 5 верасня.

"Усход-2022" будзе праводзіцца падчас вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі