25 жніўня ў Львове на плошчы Валавая пакажуць фільм “Плошча”

Сёння ў Львове на плошчы Валавая на вялікім экране адбудзецца дэманстрацыя дакументальнага фільма “Плошча”. Пачатак у 20.45.
Нагадаем, фільм беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага распавядае аб падзеях у Мінску ў сакавіку 2006 года, калі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Упершыню ва Украіне фільм паказалі ў сакавіку ў Кіеве. Львоўскую дэманстрацыю “прабілі” дэпутаты гарадской рады, якія прадстаўляюць Усеўкраінскае аб’яднанне “Свабода”.

Дарэчы, сёння дэпутаты фракцый "Свабоды" ў Львоўскай абласной і Львоўскай і Тэрнопальскай гарадскіх радах павіншавалі беларусаў Украіны са святам - Днём аднаўлення незалежнасці Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі