25 чалавек, якія ладзілі падстаўныя аўтааварыі, асудзілі ў Гродна

25 чалавек, якія ладзілі падстаўныя аўтааварыі, асудзілі ў Гродна

У Гродна завяршыўся адзін з самых гучных у рэгіёне судовых працэсаў, паведамляе тэлеканал АНТ. На лаве падсудных апынуліся 25 чалавек, якіх абвінавацілі ў махлярстве з аўтастрахоўкамі. Сярод падсудных — тры жанчыны. 

Паведамляецца, што фігуранты справы ўдзельнічалі ў падстаўных аварыях, каб атрымаць страхоўкі. На ціхія трасы ўвечары яны прыганялі пабітыя аўто і афармлялі ДТЗ. За паўтара года на такіх псеўдааварыях яны зарабілі амаль 160 тысяч рублёў. Усё было добра, пакуль адзін з інспектараў ДАІ не западозрыў, што пашкоджанні не адпавядаюць характару ДТЗ.

Падсудным вынеслі розныя тэрміны пакарання: ад года папраўчых работ да сямі з паловай гадоў строгага рэжыму з канфіскацыяй. Абвяшчэнне прысуду заняло паўгадзіны. Шэсць чалавек знаходзіліся пад вартай да суда. Яшчэ чатырох узялі пад варту адразу ў зале суда. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі