21 чэрвеня ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

21 чэрвеня дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" павышае на 2 капейкі цану на аўтамабільнае паліва.

Цэны з заўтрашняга дня будуць такімі:

АІ-98 — 2,66 рубля;
АІ-95 — 2,44 рубля;
АІ-92 — 2,34 рубля;
дызельнае паліва — 2,44 рубля.

Ад пачатку года гэта 17-е павышэнне цэн на паліва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.