20:18 Усім сёлетнім выпускнікам ВНУ прапануюць першыя працоўныя месцы

Усім сёлетнім выпускнікам ВНУ, незалежна ад формы навучання - бюджэтнай або платнай, будуць прапанаваныя першыя працоўныя месцы. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Касінец. Такая тактыка абрана беларускімі навучальнымі ўстановамі ўпершыню.

Па словах намесніка прэм’ера, колькасць заяў ад студэнтаў-платнікаў, жадаючых атрымаць гарантаванае першае працоўнае месца, з кожным годам усё больш павялічваецца.

Касінец таксама паведаміў, што паводле закону, студэнты, якія навучаліся за свой кошт, могуць атрымаць накіраванне на першае працоўнае месца толькі пасля таго, як будуць размеркаваныя студэнты-бюджэтнікі, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі