20 км Нёмана засыпаныя мёртвай рыбай: гэта ад спёкі або праз зліў адкідаў?

На рацэ Нёман масавы мор рыбы / Яўген Філімонаў
На рацэ Нёман масавы мор рыбы / Яўген Філімонаў

Гродзенскія рыбакі забілі трывогу: на выходных у Нёмане пачала масава паміраць рыба. Знайшлі нават загінулага бабра. Вада на некаторых участках ракі пакрылася алеістай плёнкай і непрыемна пахла. Мы пісалі пра гэта.

20 км Немана усыпаны мертвой рыбой: это от жары или из-за слива отходов?
Фота: Яўген Філімонаў

15 чэрвеня камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказаў, што рыба гіне праз спёку. Тэмпература вады ў Нёмане паднялася, знізілася канцэнтрацыя кіслароду. "Паводле папярэдніх аналізаў, канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў у рацэ не перавышае гранічна дапушчальныя значэння", — перадае БЕЛТА.

20 км Немана усыпаны мертвой рыбой: это от жары или из-за слива отходов?
Фота: Яўген Філімонаў

Яўген Філімонаў, старшыня ГА "Экаманіторынг", якая праводзіла абследаванне ракі, расказвае Еўрарадыё, што кіслароднае галаданне можа быць прычынай гібелі рыбы. Але, відаць, не ў гэтым выпадку:

— Я сам бачыў на беразе мёртвыя буйныя асобіны карася, які на кіслароднае галаданне ніколі не пакутуе. Гэта рыба, якая выжывае ў ачышчальных збудаваннях, бензіне, мазуце, дзе заўгодна. Дохлы буйны карась — зусім не кіслароднае галаданне. Плюс да гэтага, мы ў мінулым годзе абследавалі ўчастак Котры, участак Нёмана. Летась было трохі гарачэй, і было значна больш расліннасці. І такіх замораў не было, як цяпер. Прычына не толькі ў кіслародным галаданні.

20 км Немана усыпаны мертвой рыбой: это от жары или из-за слива отходов?
Фота: Яўген Філімонаў

Спецыяліст пацвердзіў, што па паверхні вады сапраўды плавае алеістая плёнка.

Калі гэта вынік трапляння ў раку тэхнічных вадкасцяў, інцыдэнт прымушае задумацца пра маштаб: 

— Які павінен быць аб'ём злітых вадкасцяў, калі гібель рыбы мы назіраем на адлегласці 20 км? 20 км берага засыпаныя мёртвай рыбай, — кажа Яўген.

Рыбакі мяркуюць, што мор рыбы можа быць звязаны з тым, што мінулыя дажджы змылі сродкі з утрыманнем хлору, якімі вуліцы абласнога цэнтра апрацоўваліся ад каранавіруса. Яўген лічыць, што гэтую тэорыю можна дакладна выключыць:

— Мы ў сваёй практыцы сутыкаліся са злівамі хімічных рэагентаў у раку, але гэта былі лакальныя праблемы, не на працягу некалькіх кіламетраў. Не было такой масавасці, як гэта адбываецца цяпер.

Яшчэ адно пацверджанне таго, што з ракой нешта нядобрае, — сотні слімакоў, якія пакінулі сваё асяроддзе пасялення. Яны прыліплі да сцяны недалёка ад берага Нёмана:

Рыба, бабры, ракі, слімакі — усё ўзаемазвязана. Слімакі збеглі ад неспрыяльных умоў. Добрага месца яны не знайшлі і закаркаваліся да лепшых часоў, запалі ў спячку, — тлумачыць парталу NewGrodno.by былы намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны.

Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзяў сітуацыю на рацэ пад кантроль. Адказ на пытанне, што адбываецца ў Нёмане, можна будзе даведацца па выніках тэстаў. Яны прыйдуць у пятніцу. 

— Праз чатыры дні мы атрымаем аналіз вады і зможам зрабіць выснову пра прычыны гібелі рыбы без усялякіх здагадак, — заключае Яўген Філімонаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі