19:37 Мілінкевіч пацвердзіў, што месца збору дэманстрантаў не змянілася

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што месцам святкавання 25 сакавіка будзе сталічная Кастрычніцкая плошча. Менавіта там а 12-й гадзіне будуць збірацца дэманстранты. Заяву Мілінкевіча распаўсюдзіла ягоная прэс-служба ў сувязі са з’яўленнем чутак пра перанос месца святкавання. «Усе звесткі аб іншым месцы збору не адпавядаюць рэчаіснасці», адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Тым часам намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч выйшаў з ліку заяўнікаў акцыі 25 сакавіка. Тым самым ён зняў з сябе адказнасць за падзеі, якія могуць адбыцца ў нядзелю на Кастрычніцкай плошчы.

Гэтае сваё рашэнне Ляўковіч патлумачыў нежаданнем яго партыі «гуляць па сцэнарыях улады». Заяўнікамі акцыі застаюцца Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні АГП Ігар Шынкарык і намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Ігар Шынкарык сёння абверг інфармацыю, што ўлады, нібыта, далі дазвол на збор дэманстрантаў 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы. Ён сцвярджае, што ягоныя словы былі няправільна інтэрпрэтаваныя некаторымі СМІ.

Насамрэч, кажа Шынкарык, калона будзе фармавацца ў раёне «Макдональдса» і па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Купалы і праспекце Незалежнасці рухацца ў бок Акадэміі Навук. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі