18:20 Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў Лукашэнку вызваліць палітвязняў

Неадкладна вызваліць усіх палітвязняў заклікаў Аляксандра Лукашэнку прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ганс Герт Петэрынг. Гэтую заяву ён зрабіў учора на адкрыцці слуханняў па Беларусі. Прэзідэнт Еўрапарламента адзначыў, што ў выніку ўскладнення адносін з Расіяй у сферы энергетыкі «беларускі рэжым загнаны ў вугал».

Але калі Беларусь прадэманструе гатоўнасць да супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, дыялог з афіцыйным Мінскам павінен праводзіцца «паслядоўна на падставе строгіх умоваў».

Ганс Герт Петэрынг адзначыў, што неабходна працягваць палітыку ізаляцыі прадстаўнікоў «недэмакратычнага беларускага рэжыма» і паралельна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і беларускіх студэнтаў, паведамляе інтэрнэт-выданне «Беларускія навіны».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі