18:18 Да свята абаронцаў Айчыны у Віцебску адкрылі выставу цацачных жаўнераў

У Музеі прыватных калекцый у Віцебску адкрылася выстава вайсковай мініяцюры, прымеркаваная да свята абаронцаў Айчыны.  Дзве сотні жаўнераў, афіцэраў ды генералаў, што належаць да розных войскаў розных часоў з калекцыі дацэнта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Ігара Гарбунова прыцягваюць увагу гледача.

Ваеннай мініяцюрай Ігар Гарбуноў займаецца на працягу дзесяцігоддзяў. Ён не толькі вырабляе фігуркі для сваёй калекцыі, але і займаецца навуковымі даследаваннямі вайскова-гістарычнай мініяцюры, робіць дыярамы для музеяў.

Ёсць у калекцыі Гарбунова, таксама і серыя рыцараў Вялікага княства Літоўскага, і гістарычныя персаналіі, напрыклад, мініяцюрная выява Тадэвуша Касцюшкі.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі