17:51 Беларускі фрыстайліст Максім Гусцік стаў двухразовым чэмпіёнам свету

Лыжны акрабат Максім Гусцік другі год запар стаў чэмпіёнам свету па фрыстайле сярод юніёраў. Першае "золата" беларус заваяваў на леташнім сусветным форуме ў
расійскім Чырвоным Возеры, дзе даказаў сваю перавагу толькі пасля
другой спробы.

Цяпер, у швейцарскім Эйрола, з сумай балаў 199.56
18-гадовы фрыстайліст больш чым на 20 пунктаў апярэдзіў канкурэнтаў з
ЗША і Кітая. Беларус Максім Булаш заняў на сусветным першынстве 14-е
месца, а самы юны ўдзельнік спаборніцтваў, 15-гадовы Віталь
Марцінкевіч, стаў апошнім.

У спаборніцтвах дзяўчат лепшая сярод
беларусак, Марыя Шчэрбіна, заняла 7-е месца, а Яўгенія Савельева -
13-е.

Паведамляе БЕЛТА