16:24 Барысаўскія вытворцы мяса і малака судзяцца са спажыўцамі

Восем крымінальных спраў распачата па фактах нявыплаты прадпрыемствамі і арганізацыямі пазык за прадукцыю Барысаўскага гармалзавода. Яшчэ для васьмі гандлёвых прадпрыемстваў уключаны “лічыльнік” — яны абавязаны аплаціць пазыкі і судовыя выдаткі. Усяго гарамалзаводу павінны выплаціць больш за 155 мільёнаў рублёў.

Яшчэ больш даўжнікоў у барысаўскага мяснога гіганта. Агульная сума даўгоў складае 230 мільёнаў рублёў. Галоўны неплацельшчык мясакамбіната — барысаўскае гандлёвае прадпрыемства “Звязда”, якое вінна амаль 40 мільёнаў, але не можа аплаціць, бо
было зачынена яшчэ ў 2005 годзе.

Астатнія даўжнікі сваю неплацежаздольнасць тлумачаць адсутнасцю грашовых сродкаў або недастатковым фінансаваннем з бюджэту, паведамляе Інтэрнет-выданне “ Электронны
й Борисов”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі