15-гадовую маці, якая пайшла бадзяцца па краіне, вярнулі дадому

15-гадовую маці, якая пайшла бадзяцца па краіне, вярнулі дадому

15-гадовую маці, якую лічылі зніклай без вестак, знайшлі жывой далёка ад дома — дзяўчына апынулася ў Барысаве. Дыяна Марозава жыве ў Драгічынскім раёне. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, дзяўчыну знайшлі позна ўвечары 5 ліпеня — адна з жыхарак Барысава пабачыла яе ў краме, а потым згадала, што па тэлебачанні ў праграме “Зона Х” распавядалі пра знікную, падобную па прыкметах. Тады жанчына патэлефанавала ў міліцыю. На месца даслалі нарад, які затрымаў падлетка.

Дыяну даставілі ў лякарню для ацэнкі стану яе здароўя, а затым скантактаваліся з яе сваякамі. 15-гадовая дзяўчына нядаўна нарадзіла дзіця, апеку над якім аформіла яе маці. З дома яна сышла яшчэ 20 чэрвеня. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць прычыны яе сыходу, аднак вядома, што і раней Дыяна бадзяжнічала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі