13-гадовая дзяўчынка рабіла сэлфі на даху вагона і трапіла ў рэанімацыю

У Пружанскім раёне 13-гадовая школьніца Яна вырашыла зрабіць сэлфі на даху вагона цягніка. Разам з сяброўкай яна прыйшла на чыгуначную станцыю, выбрала пусты вагон. Школьніца не ведала, што ён знаходзіцца пад высокавольтнай лініяй электраперадач.

Як інфармуе прэс-служба МУС, ужо праз імгненне пасля таго, як дзяўчынка апынулася на даху, яе ўдарыла токам. Школьніца страціла прытомнасць. Дзяўчынку адвезлі ў бальніцу. У рэанімацыі ёй паставілі наступны дыягназ: электратраўма, апёк твару, шыі, рук, ног, спіны, пярэдняй паверхні тулава. Плошча паражэння склала 50% цела.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі