З'явіўся сайт толькі з пазітыўнымі навінамі для Беларусі

"Сучасныя СМІ перагружаныя негатыўнай інфармацыяй. Гэты факт можа дэфармаваць погляды чытачоў і гледачоў на рэальны свет. Што сумна, таму што пазітыўныя навіны ў цэлым утрымліваюць шмат натхнення. Таму мы хочам усталяваць баланс", — кажа Павел, адзін з заснавальнікаў вэб-сайта.



Вэб-старонка justpositivenews.org складаецца з пяці асноўных раздзелаў: грамадства, культура, навакольнае асяроддзе, эканоміка і інавацыі, стыль жыцця. Інфармацыя даецца з усіх куткоў свету з акцэнтам на Беларусь.



Па словах Паўла, сайт не займаецца “гарачымі” навінамі і сенсацыямі, яго асноўная мэта — даць людзям пазітыўную энэргію праз ненапружанае чытанне: "У штодзённым жыцці нас атачае шмат станоўчых падзей. Але часам мы маем схільнасць выпускаць іх з-пад увагі або ўспрымаць іх як нешта агульнае. Наш сайт хоча спрыяць атрыманню натхнення ад пазітыўных навінаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі