З'явілася відэа найбуйнейшых у свеце "могілак" авіятэхнікі

З'явілася відэа найбуйнейшых у свеце "могілак" авіятэхнікі

З'явілася відэа найбуйнейшых у свеце "могілак" авіятэхнікі. Яны знаходзяцца ў амерыканскім штаце Арызона на авіябазе Дэвіс-Мантэн. Там сабраныя спісаныя баявыя самалёты, іх каля 5 тысяч. Плошча "могілак" складае больш за 10 квадратных кіламетраў, інфармуе ria.ru.

Адзначаецца, што першыя спісаныя самалёты былі адпраўленыя ў пустыню ў далёкім 1949 годзе. Штогод "калекцыя" папаўняецца на 400 адзінак. Частку спісаных самалётаў разбіраюць на дэталі альбо перапрадаюць у іншыя краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі