З'явілася тлумачэнне, на якія віды жыллёва-камунальных паслугаў дадуць субсідыю

З'явілася тлумачэнне, на якія віды жыллёва-камунальных паслугаў дадуць субсідыю

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі патлумачыла, якія віды жыллёва-камунальных паслугаў будуць субісідавацца з 1 кастрычніка 2016 года. У аўторак на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра ЖКГ Алег Паскробка паведаміў, што субсідыі можна будзе атрымаць на "ўсе асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі" (але толькі на нарматыўнае спажыванне), а таксама на электраэнергію на рух ліфта, прыборку і асвятленне месцаў агульнага карыстання. Па словах Паскробкі, не будуць субсідавацца дадатковыя віды жыллёва-камунальных паслугаў, а таксама тыя паслугі, ад якіх чалавек можа адмовіцца (напрыклад, відэаназіранне), інфармуе БЕЛТА.

Стала вядома, што безнаяўныя жыллёвыя субсідыі па выяўляльным прынцыпе будуць прадстаўляцца на квартал, а па заяўляльным — на паўгода.

Як інфармавала Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый" 29 жніўня. Новая сістэма пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 кастрычніка. На субсідыю можна прэтэндаваць, калі сума штомесячнай аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі, за электраэнергію перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу адной сям'і, якая жыве ў горадзе, і 15% — у вёсцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі