З'явілася поўнае відэа чвэрцьфінальнага бою Гуркова на чэмпіянаце

З'явілася поўнае відэа чвэрцьфінальнага бою Гуркова на чэмпіянаце

У інтэрнэце з’явілася відэа супрацьстаяння Віталя Гуркова (75 кг) і ўкраінца Станіслава Пержаноўскага. Хоць беларускі баец перамог у першым раўндзе, двубой выглядае вельмі драматычным.

Нагадаем, што ў першым паядынку Гуркоў накаўтаваў швейцарца Андрэ Ранзэнбергера.

Паўфінальны бой Гуркова з туркам Ал Даганам адбудзецца ў чацвер 26 траўня. Паводле афіцыйнага плану, распачнецца ён у 20.45 паводле беларускага часу.

У паўфіналы выйшлі і многія іншыя зоркі з беларускай зборнай. Дзяніс Ганчаронак (91 кг) у чвэрцьфінале накаўтаваў турка. Сапернік, дарэчы, паводзіў сябе некарэктна: двойчы ўдарыў беларуса ў пах і працягваў біць пасля каманды “стоп”.

Дзмітрый Валент (81 кг) перамог у чвэрцьфінале фіна Юсі Санталахці.

А Андрэй Кулебін (71 кг) — фіна Тээму Хелеваара.

Фанаты муай-тай сутыкнуліся з праблемай: шведы арганізавалі толькі платную трансляцыю чэмпіянату. А беларуская Федэрацыя не вядзе шырокае асвятленне спаборніцтваў у СМІ. У тым ліку і з гэтай прычыны ў сеціва трапляюць толькі аматарскія відэа. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі