ЗША замарозілі актывы банкаў, якія належаць “людзям Пуціна”

Улады ЗША замарозілі сродкі банкаў “Расія” і СМП Банка на агульную суму ў 640 мільёнаў долараў, паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на звесткі мінфіна ЗША. Прадстаўнік СМП Банка пацвердзіў ВВС, што актывы ў ЗША замарожаныя яшчэ ў красавіку мінулага года, але не на 65 мільёнаў долараў, а на меншую суму, якую ён адмовіўся назваць. Гэта меней за 2% ад агульных актываў па стане на 2013 год. У банка “Расія” замарожана болей за 572 мільёны долараў — каля 10% ад агульных актываў.

Апроч гэтага, у Citibank замарожана каля 10 мільёнаў долараў, якія належаць Канструктарскаму бюро прыборабудаўніцтва імя акадэміка Шыпунова.

Асноўнымі акцыянерамі СМП Банка з’яўляюцца Аркадзій і Барыс Ротэнбергі, а найбуйнейшым саўладальнікам і старшынёй савета дырэктараў банка “Расія” з’яўляецца Юрый Кавальчук, які трапіў пад санкцыі як “асабісты банк” Пуціна. Яны ўваходзяць у гэтак званае бліжкае кола расійскага прэзідэнта.

Банка “Расія” — першая камерцыйная ўстанова, якая трапіла пад санкцыі Вашынгтона ў сакавіку мінулага года.

ЗША і краіны Еўрасаюза ўвялі санкцыі супраць прыватных асобаў і кампаній Расіі ў сувязі з анексіяй Крыму. Пазней краіны Захада абвінавацілі Маскву ў падтрымцы сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, пасля чаго былі ўведзеныя гэтак званыя сектаральныя санкцыі супраць Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі