Злавілі мінамётчыка, які страляў па жылых кварталах Луганска (відэа)

Яго захапілі супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны. На допыце Смірноў паведаміў, што быў завербаваны ў тэрарыстычнае фармаванне грамадзянінам Расіі Мікалаем Замараевым па мянушцы "Шмыга". За службу яму паабяцалі вайсковую вопратку, жыллё і крыху больш за 200 долараў. "Вучэбка" прайшла на базе інтэрнатаў універсітэта ў Луганску, дзе яе арганізавалі расійскія спецслужбы. Інструктарамі былі расійскія вайскоўцы.

Як інфармуе сайт censor.net.ua, 17 ліпеня мінамётны разлік Уладзіміра Смірнова абстраляў жылы квартал у Луганску. У выніку абстрэлу быў паранены ўкраінскі вайсковец і пашкоджаная баявая машына. У адносінах затрыманага баевіка распачатая крымінальная справа.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі