Жыхары расійскага горада заблакавали рух двух БТРаў (фота)
Здарэнне адбылося ў Растове ў пасёлку Чкалаўскі ўвечары 29 ліпеня.
Людзі заўважылі дзве бронемашыны, якія рухаліся па вуліцы і не мелі апазнавальных знакаў. Не было і суправаджэння вайсковай аўтаінспекцыі. Тады гараджане заблакавалі БТРы легкавікамі і выклікалі паліцэйскіх.
За паўтары гадзіны разбіральніцтваў ніхто з БТРаў так і не выйшаў. Неўзабаве паліцэйскія атрымалі загад па рацыі: бронетэхніку не затрымліваць, больш таго, суправадзіць яе за межы горада. БТРы выехалі з Растова і паехалі на Новашахцінск, піша "Новая газета".
Адзначым, што ўкраінскія ўлады рэгулярна заяўляюць пра прарывы праз мяжу з Расіі калон бронетэхнікі, якая трапляе да тэрарыстаў.
Фота — Facebook