Жыхарка Мачулішчаў, якая выкінула дзіця ў смецце, прызнаная адэкватнай

Жыхарка Мачулішчаў, якая выкінула дзіця ў смецце, прызнаная адэкватнай

Жыхарку Мачулішчаў, якая выкінула ў смеццеправод сваю нованароджаную дачку, псіхіятры прызналі адэкватнай. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, 28-гадовай жанчыне выставілі абвінавачанне ў замаху на забойстве заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане (ч.1 ар.14, ч.2. арт.139 КК). Абвінавачаная ўзятая пад варту.

Нагадаем, што 19 верасня ў пасёлку Мачулішчы пад Мінскам мясцовая жыхарка нарадзіла ў сябе дома дзяўчынку і выкінула яе ў смеццеправод з сёмага паверху. Дзіця засталося жывое, але атрымала цяжкія траўмы і трапіла ў лякарню. Дзяўчынка ідзе на папраўку і пасля хутчэй за ўсё будзе перададзеная пад апеку сваякам. Таксама пад апеку перададуць яе старэйшага брата, 2-гадовага хлопчыка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі