Жыхар Жлобіна хаваў у лесе цэлы арсенал выбухоўкі і боепрыпасаў

Жыхар Жлобіна хаваў у лесе цэлы арсенал выбухоўкі і боепрыпасаў

Жыхар Жлобіна хаваў у лесе цэлы арсенал выбухоўкі і боепрыпасаў. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, мужчыну арыштавалі за хуліганства. Спачатку выбухоўку і боепрыпасы знайшлі па месцы яго жыхарства, а пасля — у схованцы каля вёскі Каратковічы. Агулам было знойдзена 119 мінамётных і супрацьтанкавых мінаў, 39 артылерыйскіх снарадаў, 108 гранат, 69 узрывальнікаў, 83 запалы, 20 кілаграмаў тратылу, 5 кг пораху і каля 2600 патронаў рознага калібру.

У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — "незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 2 арт. 295 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі