Жыхар Баранавічаў выкінуў з акна сабутэльніцу

Праваахоўнікі Баранавічаў пачалі крымінальную справу на мясцовага непрацуючага жыхара. Як перадае interfax.by, 51-гадовы мужчына выпіваў у сябе дома з 42-гадовай непрацуючай жанчынай. Каля трэцяй гадзіны ночы паміж імі пачалася сварка. Тады мужчына выштурхнуў сваю сабутэльніцу з акна кватэры.

На шчасце, пражываў ён толькі на другім паверсе пяціпавярховага дома. Пры падзенні жыхарка Баранавічаў атрымала пераломы костак рукі і нагі.

Сам хуліган уцёк. Здарэнне адбылося яшчэ 13 красавіка, але мужчыну дагэтуль шукаюць.

Фота — aif.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі