Жыхар Баранавіч наладзіў цір на прыпынку грамадскага транспарту

Здарэнне адбылося на вуліцы Фабрычнай. Калі на месца прыехалі міліцыянеры, яны затрымалі чатырох маладых людзей ва ўзросце ад 19 да 22 гадоў. У аднаго з іх, 20-гадовага хлопца, забралі пнеўматычную стрэльбу.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, чаму малады чалавек вырашыў арганізаваць цір на прыпынку. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Зламысніку пагражае да трох месяцаў арышту, паведамляе Intex-press.

Адзначым, што стральба з пнеўматычнай зброі рэгулярна трапляе ў міліцэйскія зводкі. Днямі з пнеўматычнага пісталета расстралялі будынак інтэрната ў Шклове, а ў Брэсце 31-гадовы інжынер з пнеўматычнай вінтоўкі абстраляў тры аўтамабілі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі