Жыхар Асіповічаў за ноч прайграў у казіно Br4,6 тыс “казённых грошай”

Жыхар Асіповічаў за ноч прайграў у казіно Br4,6 тыс “казённых грошай”

Жыхар Асіповічаў за адну ноч прайграў у казіно 4,6 тысячы рублёў, якія належалі фірме, дзе ён працаваў. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, мужчына быў кіроўцам і дастаўляў тавар, які прадавалі заказчыкам праз інтэрнэт-краму. За дзень ён атрымаў ад пакупнікоў болей за 9 тысяч рублёў, але не пайшоў здаваць іх у касу, а паехаў у Бабруйск і болей за палову ад гэтай сумы прайграў у казіно.

На наступны дзень кіраўніцтва фірмы даведалася пра буйную нястачу і звярнулася ў міліцыю.

Няўдалы гулец цяпер праходзіць па крымінальнай справе паводле ч.1 арт.211 (прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яно даверанае). Следчыя дзеянні працягваюцца. Падазраванаму прызначылі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, якая павінна высветліць, ці няма ў мужчыны гульнявой залежнасці. Яму пагражае да 4 гадоў калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі