Журналістку "Свабоды" не пусцілі на сустрэчу памочніка Лукашэнкі з "дармаедамі"

Журналістку "Свабоды" не пусцілі на сустрэчу памочніка Лукашэнкі з "дармаедамі"

Журналістка Радыё "Свабода" Галіна Абакунчык 16 лютага хацела наведаць прыём, які праводзіць памочнік прэзідэнта Аляксандр Якабсон у адміністрацыі Маскоўскага раёну Мінску. Як паведамлялася раней, 16-17 лютага чыноўнікі Адміністрацыі прэзідэнта праводзяць выязныя прыёмы грамадзян з нагоды вядомага "дэкрэту аб дармаедах".

Журналістка "Свабоды" папрасіла дазволу прысутнічаць на прыёме. Аднак чыноўнікі адміністрацыі адмовілі ёй, заявіўшы, што прыём будуць асвятляць дзяржаўныя СМІ. Таксама ад журналісткі запатрабавалі не размаўляць з наведнікамі ў чарзе і пакінуць будынак. Дзяжурны міліцыянт запісаў пашпартныя звесткі Галіны Абакунчык і вымусіў яе пакінуць будынак.

Падатковыя інспекцыі Беларусі накіравалі грамадзянам 470 тысяч апавяшчэнняў пра выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Аднак напрыканцы мінулага тыдня паведамлялася, што толькі 46 тысяч "дармаедаў" заплацілі грошы. Заплаціць "падатак на дармаедства" трэба да 20 лютага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі