Жураўкоў: Пачатак навучальнага дня вызначаюць школы з бацькамі

Жураўкоў: Пачатак навучальнага дня вызначаюць школы з бацькамі

Калі пачынаць заняткі, вырашаюць педагогі кожнай школы разам з бацькамі. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь-1" 23 кастрычніка заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Так чыноўнік адказаў на ​​пытанне, ці можна перанесці пачатак навучальных заняткаў на 9-ю гадзіну раніцы.

Як паведамлялася раней, з ініцыятывай пераносу выступіў кіраўнік Беларусі. Па яго словах, дзеці зранку ўсё адно сонныя, таму пачатак заняткаў можна перасунуць на гадзіну пазней.

Міністр адукацыі заявіў, што яго ведамства правяло маніторынг у школах, каб сабраць поўную інфармацыю на гэты конт. У тых школах, дзе заняткі ідуць толькі ў адну змену, каля 30% складаюць установы, дзе ўрокі пачынаюцца з 8.00 да 8.15. У 40% такіх школаў заняткі пачынаюцца ў 8.15— 8.30, а ў яшчэ 30% школ — у 8.30-9.00.

Разам з тым, ёсць і школы, дзе вучні займаюцца ў дзве змены. Там заняткі пачынаюцца ў 8.00-8.30. Па словах Жураўкова, тут дзейнічаюць жорсткія абмежаванні, бо другая змена ў школьнікаў павінна пачынацца не пазней за 14.00, а заканчвацца заняткі мусяць у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі