Жанчыну, якая кінула сваё дзіця на аўтатрасе, пазбавілі бацькоўскіх правоў

Жанчыну, якая кінула сваё дзіця на аўтатрасе, пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Баранавічах раённы суд пазбавіў бацькоўскіх правоў жанчыну, якая кінула сваё дзіця на аўтатрасе. 4-гадовую дзяўчынку змясцілі ў спецустанову для непаўналетніх, інфармуе intex-press.by.

Здарэнне адбылося ў канцы жніўня. Дзяўчынку Жэню без дарослых знайшлі на трасе. Спачатку яе перадалі ў бальніцу, а пасля — ў дзіцячы прытулак. Высветлілася, што маці Жэні і яе сужыцель былі ў стане алкагольнага ап'янення, а памяшканне, у якім яны жывуць, знаходзілася ў антысанітарным стане.

У судзе стала вядома, што знайшоўся бацька дзяўчынкі (маці дакладна не ведала, хто ён). Мужчына з Брэсцкага раёна даведаўся пра здарэнне з інтэрнэта і падаў заяву на прызнанне яго бацькоўскіх правоў. Геномная экспертыза пацвердзіла, што ён сапраўды яе бацька. Аднак пазоў аб перадачы яму дзіцяці вырашыў падаць пазней, калі вырашыць свае асабістыя праблемы.

Пазбаўленая бацькоўскіх правоў жанчына заявіла, што не будзе абскарджваць рашэнне суда, але плануе наведваць дачку ў прытулку.

Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі