Жанчына купіла старую мэблю і знайшла там амаль 16 тысяч долараў

Жыхарка Японіі (з прэфектуры Хёга) днямі купіла ў камісійнай краме патрыманую мэблю (якую менавіта, не паведамляецца). Калі яе прывезлі ў кватэру, яна пачала аглядаць пакупку і знайшла 1,9 млн ен, што складае каля 15800 долараў. Жанчына адразу ж звярнулася ў паліцыю і паведаміла пра знаходку. Паліцыя мяркуе, што грошы забыўся былы гаспадар мэблі, яго шукаюць.

РІА "Новости" адзначае, што, паводле японскага заканадаўства, чалавек, які знайшоў наяўныя грошы, абавязаны іх здаць у паліцыю. У адваротным выпадку пагражае крымінальная адказнасць. У выпадку, калі японец заявіў у паліцыю пра знаходку і на працягу трох месяцаў гаспадар не знайшоўся, сумленны грамадзянін можа прэтэндаваць на атрыманне грошай. Японцы выконваюць патрабаванні закону, таму не дзіўна, што ў паліцэйскі пастарунак прыносяць нават знойдзеныя манеты.

Фота: Flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі