Жанчына фіктыўна "нарадзіла" дваіх дзяцей дзеля ільготнага крэдыту на жытло

Як піша onliner.by, жанчына, з'яўляючыся адзінокай маці, пры нявысветленых абставінах набыла фіктыўныя медыцынскія даведкі пра нараджэнне ёю яшчэ дваіх дзяцей. Насамрэч яна іх не нараджала. Пасля гэтага яна атрымала пасведчанне шматдзетнай сям'і і была ўключаная ў спісы грамадзян, якія маюць права на атрыманне ільготнага крэдыту.



У лістападзе 2010 года так званая "шматдзетная" мама пачала будаўніцтва трохпакаёвай кватэры. Жылы дом, у якім жанчына пабудавала кватэру, здадзены ў эксплуатацыю. Яна амаль цалкам аплаціла кошт жытла, аднак рэгістрацыю ўзнікнення права ўласнасці так і не правяла.



Махінацыю з жытлом выкрыў Следчы камітэт яшчэ ў траўні 2012 года. На жанчыну пачалі крымінальную справу за махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры. Пакаранне для яе вызначыць суд.



Фота — v14.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі