Жан-Клод Юнкер: Да 2020 года ЕС пашырацца не будзе

Жан-Клод Юнкер: Да 2020 года ЕС пашырацца не будзе

Прыёму новых чальцоў у Еўрасаюз не будзе прынамсі да 2020 года. Такое меркаванне выказаў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, адказваючы на пытанні студэнтаў Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта. 

Гэтую дату чыноўнік патлумачыў тым, што ў 2019 годзе заканчваецца яго мандат на пасадзе старшыні Еўракамісіі. Юнкер нагадаў, што яшчэ ў 2014-м, калі заступаў на пасаду, адмаўляў магчымасць пашырэння ЕС бліжэйшым часам. Па яго словах, ніводная краіна-кандыдатка пакуль не адпавядае крытэрам, неабходным для ўступлення ў Еўрасаюз. Але ў будучыні, запэўніў палітык, ЕС пашырыцца. 

Апошняе пашырэнне ЕС адбылося ў 2013 годзе. Тады да яго далучылася Харватыя, якая стала 28-м чальцом саюза. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі